Мікола Равенскі
Наша школа мае гонар несці імя Міколы Равенскага, выбітнага беларускага кампазітара, дырыжора, музычнага крытыка, але перш за ўсё выкладчыка, аўтара духоўнага гімна “Магутны Божа”.
З 1944 года спачатку ў нямецкіх лагерах, а з 1950 года ў Бельгіі працягваў займацца беларускай культурай, пісаў музыку, кіраваў харавымі калектывамі, ствараў вакол сабе беларускі культурны свет.
Праз музыку ён вучыў беларусаў ведаць сваю гісторыю, любіць сваю Радзіму, быць свядомымі. Мы працягваем яго справу і праслаўляем Беларусь.