Настаўнікі
Галіна Казіміроўская
Кіраўнік школы, дырыжор хору, кампазітар, выкладчык вакалу
Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
па спецыяльнасці Харавое дырыжыраванне, бакалаўр мастацтваў. Дырыжор, кампазітар, выкладык сьпеваў, культурны мэнеджар. Мастацкі кіраўнік і дырыжор Вольнага хора і Concordia Choir, заснавальніца Інбелкульт 2.0, укладальнік нотных зборнікаў і даследчык беларускай харавой музыкі.

Працавала артысткай хору ў Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэле імя Р.Шырмы. З 2010 года кіравала Творчым Цэнтрам «BelArtSound» Беларускага саюза музычных дзеячаў, які арганізоўваў Беларускі фестываль-конкурс нацыянальнай харавой музыкі «Рэха», Міжнародны фестываль-форум аматарскіх хароў «Гукі вясны».

Дар’я Дзятко
Адміністратар школы, выкладчык вакалу і хору
Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Магістрантка музычнага ўніверсітэта імя Ф. Шапэна (Варшава).

Працавала артысткай хору ў Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэле імя Р.Шырмы.

Выкладала вакал у розных беларускіх музычных студыях, стваральніца і кіраўнік жаночага вакальнага ансамбля.
Васіль Дранько-Майсюк
Выкладчык літаратурна-тэатральных заняткаў
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці Культуралогія, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці Рэжысура.

Працаваў рэжысёрам у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, у дзіцячай студыі танца «Encanto» і інш. Аўтар дзіцячых кніг. Адзін з укладальнікаў зборніка «Вясёлка». Аўтар артыкулаў пра творчасць беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў. Аўтар дзіцячай кнігі "Таямніцы нашага садка" і ўкладальнік зборніка "Каток-пестунок".

Сцэнарыст і вядучы гістарычнага дакументальна-мастацкага серыялу "Лабірынты" (Белсат), аўтар і вядоўца радыёпраграм "Літаратурныя ночы з Васілём" і "Казкі для дачушкі" (Радыё Ўнэт).
Вольга Падгайская
Выкладчык фартэпіяна і сальфеджыа
Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасцях: кампазіцыя і арган.

Лаўрэат многіх міжнародных конкурсаў. Аўтар сімфанічнай і камернай музыкі.

Аўтар музыкі да фільмаў і спектакляў. З 2013 года адзін з арганізатараў фестывалю сучаснай музыкі і нямога кіно "Кінема". Удзельнік і асноўны кампазітар калектыву Five - Storey Ensemble.

Акрамя кампазітарскай дзейнасці, актыўна вядзе канцэртную дзейнасць.
Наталля Шчэрба
Выкладчык фартэпіяна
Скончыла Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт імя М.Танка факультэт “Музыка і спевы” з дадатковай спецыяльнасцю “сусветная і айчынная культура”.

Працавала ў Салігорскай ДШМ, Мінскім музычным каледжы мастацтваў, у Радашковічскай ДШМ. Мела вопыт працы ў прыватнай школе “Мікрафон” у Мінску.

Больш за 15 гадоў педагагічнага стажа.
Алена Сакалоўская
Выкладчык хору, вакалу і фартэпіяна
Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
па спецыяльнасці Харавое дырыжыраванне.

Працавала выкладчыкам цыклавой камісіі „Харавое дырыжыраванне” ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.
Была кіраўніком жаночага хора «Belaya Rusiya», з якім перамагала ў міжнародных харавых конкурсах.

Працавала хормайстрам дзіцячай тэатр-студыі пры Вялікім тэатры оперы Беларусі. Хор неаднаразова быў пераможцам ў музычных конкурсах, даваў сольныя канцэрты у Беларускай дзяржаўнай філармоіі і Вялікім тэатры Беларусі.
Аляксандр Ждановіч
Выкладчык тэатральных заняткаў
Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, беларускі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання.

Працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. М. Горкага.

Быў вядучым дзіцячай лялечнай перадачы «Калыханка». Мастацкі кіраўнік Міжнароднага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы», заснавальнік і кіраўнік дзіцячага тэатра-студыі «Радасць».
Анастасія Пятрова
Выкладчык скрыпкі
Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па спецыяльнасці скрыпка. Больш за 10 год грае ў розных аркестрах, ансамблях.

Выкладае скрыпку прыватна і ў музычных школах.
Наталля Капыцько
Выкладчык сальфеджыа
Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па спецыяльнасці музыказнаўства, кандыдат мастацтвазнаўства.

Выкладала музычна-тэарэтычныя прадметы ў музычных школах г. Мінска, чытала лекцыйныя курсы па гісторыі старадаўняй і сучаснай беларускай музыкі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Працавала старшым навуковым супрацоўнікам у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Аўтар манаграфіі і навуковых публікацый, прысвечаных творчасці беларускіх і еўрапейскіх кампазітараў XIX–XXI ст.

Адказны рэдактар кніг, зборнікаў артыкулаў, нотных выданняў.
Анастасія Смаляк
Выкладчык тэатральных заняткаў
Выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў па спецыяльнасці рэжысёр тэатра і кіно, настаўнік тэатральных дысцыплін.

Выкладала тэатральныя дысцыпліны для дарослых і дзяцей у тэатральнай студыі «Оглянись вокруг», дзіцячым тэатры «Завітушка».

Працавала актрысай у лялечным тэатры «Арлекін».

Кіраўнік праекту «Зорачкі» і «I’m Home», кіраўнік д. Рэдактар дзіцячага часопісу «Я дома», аўтар п’ес і сцэнарыяў для тэатра і кіно. Кіраўнік Міжнароднага Мантэсоры Інстытута, Мантэсоры Гід.
Юлія Лысенка
Выкладчык скрыпкі
Выпускніца Гродзенскага музычнага каледжу, таксама навучалася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па спецыяльнасці скрыпка.

Выкладала скрыпку, альт, сальфеджыа і фартэпіяна.